Задачи и функции

Мэта: Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю адукацыйных кампетэнцый вучняў і прафесійных кампетэнцый педагогаў

Задачы:

  1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб вучняў, якія спрыяюць павышэнню якасці адукацыі.
  2. Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў высокаматываваных вучняў у працэсе даследчай дзейнасці, у алімпіядным руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
  3. Ствараць умовы для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання.
  4. Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  5. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці вучняў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя.
  6. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, навукова-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.
  7. Адукоўваць законных прадстаўнікоў вучняў па пытаннях выкананняў бацькоўскіх функцый, недапушчэнні пагрозы для жыцця і здароўя дзяцей, фарміраванню культуры сямейных адносін, арганізацыі вольнага часу непаўналетніх.