Задачи и функции

Мэта: Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю адукацыйных кампетэнцый вучняў і прафесійных кампетэнцый педагогаў

Задачы:

  1. Забяспечваць паспяховае функцыянаванне ўстановы адукацыі, развіццё адукацыйнага асяроддзя, арыентаванага на максімальную рэалізацыю індывідуальных магчымасцей удзельнікаў адукацыйнага працэсу і накіраванага на павышэнне якасці адукацыі.
  2. Працягнуць работу па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх падрыхтоўкі да работы ў сучасным інфармацыйным асяроддзі і авалодванні сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  3. Стварыць умовы для развіцця асобы вучняў на аснове маральных каштоўнасцей, накіраваных на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянскай самасвядомасці праз фарміраванне ў вучняў міжасобасных адносін, талерантнасці; фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.